Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Изображение

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

     Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

question_mark_PNG141.png (823×1489)Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер — колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер — колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

Белы колер — гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

      Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву «узыходзячае сонца».  Вялікі ромб — гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба — гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: «Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!»

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

        Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.

       У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.